Бар’еры для іншаземцаў у Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.12.2012 18:55
Іншаземцы змагаюцца на польскім рынку працы з малаэлястычнымі законамі.
Састарэлыя законы й адсутнасьць палітычнай волі - гэта асноўныя бар'еры на шляху паляпшэньня сытуацыі замежнікаў на польскім рынку працы.
Пры гэтым экспэрты згодныя, што ў Польшчы назіраюцца аналягічныя праблемы з працай для імігрантаў, як і ў іншых краінах Эўразьвязу.
Анна Растоцка зь Міжнароднай арганізацыі па справах міграцыі падкрэсьлівае, што й для законна пражываючых у Польшчы замежнікаў правілы часта зьяўляюцца бар'ерам.
Напрыклад, дазвол на працу выдаецца на канкрэтную пасаду ў канкрэтнага працадаўцы. Калі работнік уступае ў канфлікт са сваім працадаўцам, то ён рызыкуе, што калі страціць штат, дык будзе вымушаны вярнуцца на радзіму.
Апрача таго, Польшча змагаецца са злачыннасьцю на рынку працы -гэта гандаль людзьмі ды прымусовая праца замежнікаў.
„Гандаль людзьмі зьяўляецца адной з найбольш адмоўных зьяваў нашай цывілізацыі, але гэтага палітыкі не разумеюць,” – лічыць прафэсар Збігнеў Лясоцік з Цэнтру дасьледаваньня гандлю людзьмі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Толькі сёлета каля 100 іншаземцаў па гэтай справе прасіла дапамогі ў фонду „La Strada”.
аз