1 мільён за ваеннае становішча
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.11.2012 15:52
Больш за адзін мільён злотых кампэнсацыі за рэпрэсіі ў ваенным становішчы дамагаюцца тры польскія апазыцыянеры.
wikipedia.orgJ. Żołnierkiewicz
Больш за адзін мільён злотых кампэнсацыі за рэпрэсіі ў ваенным становішчы дамагаюцца тры польскія апазыцыянеры. Судовы працэс адбываецца ў Акруговым судзе ў Радаме. Адказчыкам зьяўляецца дзяржаўны скарб.
Гэтыя апазыцыянеры ўжо атрымалі кожны па 25 тысяч злотых, бо столькі дазваляе выплаціць польскае заканадаўства. Аднак Канстытуцыйны суд прыняў рашэньне, што выплаты за рэпрэсіі не павінны абмяжоўвацца канкрэтнымі сумамі.
Зьдзіслаў Падкавіньскі, які амаль год знаходзіўся за кратамі, а потым меў праблемы на працы, свае крыўды выцаніў на адзін мільён злотых.
З. Падкавіньскі: Нас перасьледавалі, напрыклад, калі я быў таксістам, мне не дазвалялі працаваць днём і мне прыйшлося працаваць у начным рэжыме. Мяне ўвесь час суправаджалі функцыянеры спэцслужбаў. Гэта палохала кліентаў, якія не хацелі са мной езьдзіць, і я такім чынаў губляў заробак.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму што заяўнік гаварыў аб сваім прыватным жыцьці і аб здароўі.
яс