Пераемнік Паўляка будзе вядомы ў сьнежні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.11.2012 17:09
Д. Туск: пасьля адстаўкі Паўляка ня варта спадзявацца рэвалюцыі ва ўрадзе.
Пераемнік віцэ-прэм’ера й міністра эканомікі Вальдэмара Паўляка будзе вядомы толькі ў сьнежні. Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск паведаміў сёньня, што адпаведныя дакумэнты па справе адстаўкі Паўляка былі перададзеныя ў Канцылярыю прэзыдэнта.
Падчас прэс-канфэрэнцыі Дональд Туск сказаў, што лідар Польскай сялянскай партыі настойваў на тым, каб ягоная адстаўка была прынятая неадкладна.
Дональд Туск: Зразумела, я б хацеў, каб у цяперашнім складаным часе ўрад працаваў у стабільных умовах… Усё ж на рэчаіснасьць нельга абражацца, таму сёньня я перадаў у Канцылярыю прэзыдэнта дакумэнты, зьвязавыя з адстаўкай.
- сказаў Дональд Туск.
Кіраўнік польскага ўрада пастанавіў, што размова сам-насам з Янушам Пехаціньскім - новым старшынём кааліцыйнай партыі - адбудзецца ў сьнежні. Толькі пасьля гэтай сустрэчы пройдуць перамовы на тэму новага кааліцыйнага пагадненьня. Тым ня менш, палітык дадаў, што ніякай рэвалюцыі ва ўрадзе нельга спадзявацца.
Вальдэмар Паўляк падаў у адстаўку з пасады віцэ-прэм'ера й міністра эканомікі пасьля таго, як яго не пераабралі на пасаду старшыні Польскай сялянскай партыі
аз