Араб параніў нажом паляка
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.11.2012 17:01
Яму пагражае 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Фота: obozrevatel.ua
10 гадоў пазбаўленьня волі пагражае грамадзяніну Саудаўскай Арабіі, які некалькі разоў параніў нажом паляка. Раённая пракуратура Ольштына накіравала акт абвінавачаньня па гэтай справе.
Напад на паляка здарыўся ў красавіку. У горадзе панаваў антыарабскі настрой. Напрыклад, разносчык піццы наклейваў на дамах арабаў вульгарныя наклейкі, зьяўляліся таксама расісцкія плякаты. Каб залагодзіць канфлікт у Ольштын прыяжджаў нават амбасадар каралеўства Саудаўская Арабія, а ў Варміньска-Мазурскім унівэрсытэце, дзе арабы вывучаюць мэдыцыну, былі зладжаныя Дні арабскай культуры.
У гэтым часе араб пяць разоў ударыў нажом паляка, у выніку засталіся трывалыя й выразна бачныя шрамы на твары й шыі. Адначасова суд прызнаў, што інцыдэнт справакаваў сам паляк, які спрабаваў уварвацца ў кватэру, дзе жылі арабы. У выніку адбылася бойка з выкарыстаньнем нажа.
ав