Адноўлены “Пан Тадэвуш” зноў на экранах
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.11.2012 13:56
84 гады пасьля прэм’еры, 9 лістапада адбудзецца рэ-прэм’ера “Пана Тадэвуша” Рышарда Ардыньскага з 1928 году.
Kadr z filmu "Pan Tadeusz", reż. Ryszard Ordyński, fot. Filmoteka Narodowa.
Kadr z filmu "Pan Tadeusz", reż. Ryszard Ordyński, fot. Filmoteka Narodowa.
“Пан Тадэвуш” – гэта найбуйнейшая польская стужка міжваеннага пэрыяду. У часе Другой сусьветнай вайны копіі фільму былі вывезеныя з Польшчы, а іх значная частка зьнікла. У 50-х гадах у калекцыю Нацыянальнай фільматэкі было вернута 40 хвілін стужкі, якая пачаткова трывала амаль тры гадзіны. Толькі ў 2006 годзе ўдалося знайсьці шэсьць стужак. Пасьля некалькіх гадоў рэканструкцыі ўдалося аднавіць 120 хвілін арыгінала.
“Пан Тадэвуш” быў сапраўдным польскім гітом. На экране зьявіліся найлепшыя кіназоркі. Тадэвуша сыграў Леон Лушчэўскі, Зосю – Зоф’я Заянчкоўска, Тэлімэну – Гэлена Суліма, ксяндза Робака – Ян Шыманьскі.
Прэм’ера фільму, якая адбылася 9 лістапада 1928 году, стала значнай падзеяй. На яе прыбыў прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі, маршалак Юзаф Пілсудзкі й тагачасныя міністры.
ав