Прэзэнтацыя раману Алеся Аркуша — 24 кастрычніка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.10.2012 08:59
                    
                                 
                
                
                    «Беларуская нацыянальная памяць» запрашае на прэзэнтацыю раману Алеся Аркуша «Палімпсест».
                
                
                    
                        
foto: Twice25/Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         24 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца прэзэнтацыя рамана Алеся Аркуша «Палімпсест». У ёй возьмуць удзел Мікола Хаўстовіч, Міхась Андрасюк, Юры Гумянюк, Тацяна Нядбай. 
Алесь Аркуш — заснавальнік Таварыства вольных літаратараў, каардынатар літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Прэзэнтацыя адбудзецца ў Палацы культуры і навукі ў Collegium Civitas, зала 1222, 12 паверх, пл. Дэфіляд 1, Варшава; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай. Пачатак, а 18-й.
Уваход вольны.
эб/nn.by