Logo Polskiego Radia
Print

Дзе зьніклі чытачы?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.10.2012 17:22
У Нацыянальнай бібліятэцы экспэрты дыскутавалі над павышэньнем узроўню чытаньня.

Цягам бліжэйшых гадоў колькасьць бібліятэк і чытальных залаў будзе зьніжацца, а традыцыйныя кнігарні могуць зьнікнуць з рынку – перасьцерагаюць экспэрты. Яны паведамляюць, што маладыя людзі чытаюць усё менш і ўсё карацейшыя тэксты.

Сёньня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве кнігагандляры й бібліятэкары абмяркоўвалі пытаньне павышэньня ўзроўню чытаньня сярод палякаў.

Яны стараліся таксама адказаць на пытаньне, ці кніга ў лічбавым выглядзе выцясьніць традыцыйную кніжку. Гэтая праблема тычыцца галоўным чынам чытачоў газэтаў і часопісаў. З кожным годам людзі чытаюць усё менш кнігаў. Гэта пацьвярджаюць як польскія, так і эўрапейскія статыстычныя дасьледаваньні.

Хаця, як заўважаюць экспэрты, новыя тэхналёгіі пашырылі доступ да кніг. Тым ня менш яны прычыніліся да скарачэньня часу, які чытач прысьвячае тэксту.

Паводле дадзеных апошніх дасьледаваньняў, за апошні год 56% палякаў не прачыталі аніводнай кнігі. Сярод людзей з вышэйшай адукацыяй гэтая група складае 25%, а сярод студэнтаў - больш за 30%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт