1,5 тыс. мінаў у адным месцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        24.09.2012 11:30
                    
                                 
                
                
                    Такая вялікая колькасьць снарадаў зьдзівіла сапёраў. 
                
                
                
                
               
                
                         
1,5 тыс. мінамётных снарадаў з часоў Другой сусьветнай вайны выкапалі сапёры ў вёсцы Бронцін Мазавецкага ваяводзтва. Пра знойдзеныя міны на адным з закінутых палёў паліцыю паінфармаваў мясцовы жыхар. Сапёры з вайсковай часткі Дэмбліна амаль тыдзень выкопвалі снарады зь зямлі. 
Было выкапана 1500 штук мінамётных снарадаў, калібрам 82 і 120 мілімэтраў. Як кажуць у паліцыі, такая вялікая колькасьць снарадаў зьдзівіла сапёраў. Да гэтага часу ў адным месцы ім даводзілася выкопваць максымальна некалькі сотняў штук. Выкапаныя міны былі перавезеныя на палігон і там узарваныя.
Паводле мясцовых жыхароў, снарады на полі закапалі партызаны. Яны зьбіралі іх з розных мінных участкаў і зьмяшчалі ў адным месцы. Часамі ім дапамагалі мясцовыя.
ав