У Варшаве выйшаў новы Беларуска-польскі слоўнік
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
10.09.2012 10:59
На больш як 800 старонках сабрана звыш 40 тысяч слоў. Праца над ім вялася 20 гадоў.
У Варшаве пабачыў сьвет новы Беларуска-польскі слоўнік. На больш як 800 старонках сабрана звыш 40 тысяч слоў. Гэта плён 20-гадовай працы супрацоўнікаў Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта.
Слоўнік ахоплівае ня толькі асноўны лексычны склад сучаснай беларускай мовы, але й пэўную колькасьць размоўных, рэдкіх, устарэлых і спэцыяльных слоў з розных галін навукі, мастацтва й тэхнікі.
У падрыхтоўцы слоўніка бралі ўдзел: Ніна й Аляксандар Баршчэўскія, Тэрэса Хыляк-Шрэдар, Ядвіга Глушкоўска-Бабіцка, Тэрэса Ясіньска-Соха, Мікалай Цімашук, Мікола Хаўстовіч і іншыя. Адным зь ініцыятараў слоўніка і ўдзельнікам калектыву на пачатковым этапе быў памерлы ў 2001 годзе прафэсар Альбэрт Барташэвіч.
Беларуска-польскі слоўнік адрасаваны шырокаму колу асоб, між іншым, студэнтам, перакладчыкам, журналістам, бізнэсоўцам і г.д.
дг