Кампанія „Нацыянальнае чытаньне”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        31.08.2012 17:06
                    
                                 
                
                
                    У яе рамках акторы, валянтэры, школьнікі й скаўты будуць чытаць „Пана Тадэвуша”.
                
                
                    
                        
foto: Twice25/Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі пачаў агульнапольскую кампанію „Нацыянальнае чытаньне”. Мінае 200 гадоў з часу, у якім адбываліся падзеі найважнейшага польскага нацыянальнага эпасу „Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча.
Паэма зьяўляецца выдатным сьведчаньнем польскай мовы й любові да Айчыны.
У Варшаве часткі эпасу будуць чытаць выдатныя польскія акторыі. 
Да праекта далучыліся 29 гарадоў з усёй Польшчы. „Пана Тадэвуша” будуць чытаць ня толькі акторы, але й валянтэры, школьнікі й скаўты.
„Нацыянальнае чытаньне” пачнецца 8 верасьня ў 11:00. Грамадзкае Польскае радыё зьяўляецца мэдыя-патронам кампаніі.
аз