Уласнік „Amber Gold” арыштаваны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.08.2012 18:04
                    
                                 
                
                
                    Гданьскі суд высунуў супраць яго сем абвінавачваньняў, у тым ліку ў буйным махлярстве.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                         
Photo: PAP/Rafał Guz
 
  Кіраўнік польскага ўраду, міністры юстыцыі, фінансаў і генэральны пракурор пазнаёмілі сёньня дэпутатаў Сэйму з найноўшымі інфармацыямі па справе „Abmer Gold”.
Нагадаем, скандал зь фінансавымі ўстановамі банкаўскага тыпу ў Польшчы ўзьнік пасьля банкруцтва інвэстыцыйнай фірмы „Amber Gold”. Фірма прываблівала кліентаў вельмі карысным працэнтам на ўклады. Пасьля ейнага банкруцтва прыватныя інвэстары ня могуць атрымаць назад сваіх грошай - у суме амаль 140 мільёнаў злотых.
Раней уласьнік „Abmer Gold” быў некалькі разоў прысуджаны за фінансавыя махінацыі. Генэральная пракуратура запатрабавала перагляду згаданых справаў па факце невыкананьня абавязкаў паасобнымі пракуратурамі.
У сваю чаргу сёньня Гданьскі суд пастанавіў аб арышце ўласьніка „Amber Gold” на 6 месяцаў.
Супраць бізнэсмэна былі высунутыя сем абвінавачваньняў, у тым ліку ў буйным фінансавым махлярстве. Абвінавачанаму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
аз