Logo Polskiego Radia
Print

Аплата за бясплатную паслугу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2012 17:23
Сувальская пракуратура займаецца справай вымантачваньня грошай за бясплатную паслугу.

/

Сувальская пракуратура правярае, ці прадпрымальнікі з усяе Польшчы не былі падманутыя, аплочваючы ўнясеньне свайго прозьвішча ў Нацыянальны рэестр інфармацыі аб прадпрымальніках.

Адзін з жыхароў горада Сувалкі адпраўляў бізнэсмэнам з усяе Польшчы дакумэнты, якія выглядалі як афіцыйныя ды за 110 злотых прапанаваў ім рэгістрацыю ў Нацыянальным рэестры інфармацыі аб прадпрымальніках.

Бізнэсмэны плацілі за тое, што на самой справе павінна быць бясплатным. Пракуратура падазрае, што ўвесьці ў падман прадпрымальнікаў магла афіцыйнага форма дакумэнту.

Цяпер сьледчыя правяраюць, ці гэта была мэтанакіраваная спроба вымантачваньня грошай. Заблакаваны таксама рахунак у Сувалках, на якім сабрана значная сума грошай - некалькі сотняў тысяч злотых.

Праўдападобна чалавек, які адкрыў рахунак, падмануў прадпрымальнікаў. Аднак супраць яго пакуль не былі высунутыя абвінавачваньні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт