Logo Polskiego Radia
Print

Ці за „Amber Gold” адкажуць пракуроры?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.08.2012 17:28
Генэральны пракурор мае сумневы наконт іхнай працы па справе „Amber Gold”.

/

Як мінімум шэсьць пракурораў можа адказаць за занядбаньні ў расьсьледаваньні справаў датычных інвэстыцыйнай фірмы „Amber Gold”. Учора генэральны пракурор Анджэй Сэрэмэт запатрабаваў узбуджэньня ў дачыненьні да іх дысцыплінарнай справы.

Апэляцыйная пракуратура правярае таксама іншыя справы, якія ў дачыненьні да падобных інвэстыцыйных фірмаў у Польшчы праводзілі гданьскія пракуроры.

Генэральная пракуратура занялася інвэстыцыйнымі фірмамі банкаўскага тыпу ў Польшчы пасьля нядаўняга банкруцтва „Amber Gold”. Фірма інвэставала ў золата ды іншыя каштоўныя мэталы ды прываблівала кліентаў вельмі карысным працэнтам ад укладаў. Пасьля абвяшчэньня банкруцтва, ейныя кліенты ня могуць атрымаць назад сваіх грошай.

Цягам расьсьледаваньня згаданай справы было высьветлена, што ўласьнік фірмы „Amber Gold” раней быў некалькі разоў прысуджаны за фінансавыя махінацыі.

Справа выклікала сур’ёзную крытыку дзейнасьці ўстановаў, якія адказваюць за фінансавы нагляд у Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт