Logo Polskiego Radia
Print

Фонд у падтрымку польскіх помнікаў UNESCO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.08.2012 16:54
Цяпер у рамках праекта праводзяцца кансультацыі зь іншымі чальцамі Лігі польскіх гарадоў і аб'ектаў UNESCO.
ZamośćZamość

У Замасьці быў распрацаваны праект законапраекта па стварэньні адмысловага фонду для гарадоў і месцаў, якія апынуліся ў польскім Сьпісе сусьветнай спадчыны UNESCO.

Цяпер у рамках праекта праводзяцца кансультацыі зь іншымі чальцамі Лігі польскіх гарадоў і аб'ектаў UNESCO.

„Сабраныя сродкі дазволілі б ахоўваць помнікі ў неабходнай сытуацыі,”- кажа мэр Замасьця Марцін Замойскі.

Ён нагадаў, што толькі Кракаў і Белавескі нацыянальны парк атрымліваюць датацыі непасрэдна зь дзяржаўнага бюджэту.

Пасьля заканчэньня кансультацый праект будзе перададзены ў Канцылярыю прэзыдэнта. Паводле Замойскага, прэзыдэнт падтрымлівае гэтую ідэю.

Паводле аўтараў законапраекту, сродкі ў фонд маглі б паступаць, напрыклад, ад дзяржаўнай лятэрэі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт