Праблемы на радовішчы Yme
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.08.2012 16:29
                    
                                 
                
                
                    Група Lotos зьяўляецца ўласьнікам адной пятай акцыяў у радовішчы Yme. 
                
                
                
                
               
                
                         
  Ускладняецца справа здабычы нафты на тэрыторыі радовішча Yme, на нарвэскім шэльфе. Распрацоўка радовішча, суўладальнікам якога зьяўляецца гданьскі паліўны канцэрн Lotos, адтэрміноўваецца ўжо тры гады.
Аднак пакуль польскі канцэрн не зьбіраецца патрабаваць кампэнсацыяў за спазьненьне. У ліпені адміністратар радовішча фірма „Talisman Energy” спыніла працу на буравой плятформе ў сувязі зь яе аварыяй.
Нагадаем, паліўная група Lotos зьяўляецца ўласьнікам адной пятай удзелаў у радовішчы Yme.
аз