Logo Polskiego Radia
Print

Kалектыўныя позвы супраць „Amber Gold”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.08.2012 15:23
Кліенты „Amber Gold” плянуюць уносіць у суды калектыўныя позвы.
Photo: PAP/Rafał GuzPhoto: PAP/Rafał Guz

/

Кліенты плянавалі атрымаць буйныя даходы зь інвэстыцыяў у золата, а ёсьць сумневы наконт таго, ці ўдасца ім увогле атрымаць назад свае ўклады.

Учора фінансавая ўстанова банкаўскага тыпу „Amber Gold”, якая інвэставала пераважна ў золата ды іншыя каштоўныя мэталы, аб’явіла ліквідацыю, парываючы дамовы зь кліентамі.

Паводле юрыстаў, аб’яўленьне ліквідацыі больш карыснае для кліентаў, чым банкруцтва, паколькі „Amber Gold” будзе вымушаная вярнуць інвэстарам поўныя сумы іхных укладаў разам з адсоткамі, налічанымі да дня парваньня дамовы.

Усё ж расчараваныя кліенты ўжо падаюць калектыўныя позвы супраць фірмы. А юрысты папярэджваюць, што на атрыманьне назад грошай трэба будзе пачакаць.

Дарэчы, само кіраўніцтва „Amber Gold” заявіла ўчора, што працэс ліквідацыі й продаж маёмасьці фірмы з мэтай выплаты кліентам іхных сродкаў, можа зацягнуцца. Пра выплату сродкаў „Amber Gold” паведаміць кліентам у пісьмовай форме.

Справа выклікала ў Польшчы гарачыя дыскусіі на тэму эфэктыўнасьці дзяржаўнага нагляду над фінансавым сэктарам, у прыватнасьці ролі Камісіі фінансава нагляду.
Кліенты не павінны абвінавачваць дзяржаву, - лічыць варшаўскі юрыст Лукаш Хойняк.

Лукаш Хойняк: Я б ставіўся асьцярожна да крытыкі дзяржаўнага нагляду, паколькі мы, палякі, надта часта карыстаемся ілюзіяй лёгкага заробку.

- кажа юрыст.

З другога боку Міністэрства юстыцыі правярае, якім чынам заснавальнік „Amber Gold” - асоба з шасьцю судзімасьцямі ў адтэрміноўцы - магла засноўваць чарговыя фірмы.

Нагадваем, праблемы „Amber Gold” пачаліся пасьля таго, як Камісія фінансавага нагляду чарговы раз перасьцерагла банкі ў Польшчы перад рызыкай супрацы зь інвэстыцыйнай фірмай. Чальцы камісіі зьвярталі ўвагу, між іншым, на нерэальна высокае апрацэнтаваньне, якое яна прапаноўвала кліентам. Агучаныя ў СМІ інфармацыі выклікалі паніку сярод кліентаў, якія пачалі масава адмаўляцца ад дамоваў з „Amber Gold”, страчваючы нават па 40% сваіх укладаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт