Logo Polskiego Radia
Print

Чым займаюцца пэнсіянэры

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 06.08.2012 16:15
Самы папулярны занятак польскіх пэнсіянэраў - глядзець тэлевізар.

Гэтак вынікае з сыцыялягічнага апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі. Тэлеаматарамі зьяўлаюцца 98% апытаных пэнсіянэраў. Цэнтар апытаў 1013 чалавек наконт таго, чым яны любяць займацца пасьля выхаду на пэнсію. Пэнсіянэры ахвотна сустракаюцца дома зь сябрамі й знаёмымі - 87% апытаных, ходзяць у касьцёл - 81%, слухаюць радыё - 81%. Пэнсіянэры ахвотна ходзяць на шпацыры й у госьці. Толькі нязначная колькасьць займаецца самаадукацыяй. Кожны дзясяты апытаны займаецца пашырэньнем сваіх ведаў, кожны дваццаты - вывучэньнем замежных моваў.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт