Logo Polskiego Radia
Print

У гандлёвы цэнтар на разьведку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2012 15:30
Кліенты мераюць вопратку ў краме, але купляюць таньней у інтэрнэце.

/

Ужо працяглы час назіраецца падзеньне колькасьці кліентаў гандлёвых цэнтраў у Польшчы.

У некаторых зь іх нават 80% гасьцей не купляе тавараў. Паводле ўласьнікаў крамаў, гэта вынік празьмернай колькасьці новых гандлёвых цэнтраў.

Гэта пацьвярджаюць статыстычныя дадзеныя. Толькі сёлета ў краіне плянуецца адкрыцьцё 35 новых буйных гандлёвых цэнтраў. Агулам іхная паверхня ў Польшчы перавышае 10 мільёнаў квадратных мэтраў.

Паводле фірмы „Jomes Lang LaSalle”, на 1 тысячу жыхароў Польшчы прыпадае па 204 квадратных мэтраў гандлёвай паверхні. Гэта больш, чым складае сярэдняя па Эўропе.

„Гандлёвыя цэнтры пачалі ўзьнікаць у невялікіх мясцовасьцях, таму іхныя жыхары перасталі выязджаць на пакупкі ў буйныя гарады. Сытуацыю гандлёвых цэнтраў у буйных гарадох пагаршаюць таксама высокія кошты арэнды крамаў,” - кажуць польскія гандляры.

Пасьля пэрыяду хуткага разьвіцьця сетак гандлёвых цэнтраў у Польшчы пачынаецца крызыс. Працаўнікі крамаў з вопраткай прызнаюць, што большасьць асабліва маладых кліентаў прыходзіць, прымервае вопратку, запамінае разьмер і цану, каб пазьней купіць яе больш танна ў інтэрнэце. Падобным чынам сытуацыя выглядае з хатняй электратэхнікай, - скардзяцца гандляры.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт