EURO 2012 - даходы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.07.2012 17:17
                    
                                 
                
                
                    Паводле „Pl.2012”, у гадох 2013-2020 ВУП у Польшчы павысіцца ў суме на 20 мільярдаў злотых. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Амаль мільярд злотых выдалі замежныя заўзятары ў Польшчы падчас Чэмпіянату Эўропы па футболе „EURO 2012”. 
Паводле справаздачы суполкі „Pl.2012”,  арганізатара мерапрыемства ў Польшчы, польская эканоміка будзе зарабляць на „EURO 2012” яшчэ цягам некалькіх бліжэйшых гадоў.
Падчас чэмпіянату Польшчу наведалі 600 тысячаў турыстаў і заўзятараў зь іншых краінаў. Але таксама цягам бліжэйшых гадоў, дзякуючы арганізацыйнаму посьпеху чэмпіяната, у Польшчу кожны год прыедзе, як мінімум, на 500 тысячаў турыстаў больш. Гэта, на думку экспэртаў, павысіць даходы турыстычнай галіны ў Польшчы на 4 мільярды злотых у год.
Паводле прагнозаў суполкі „Pl.2012”, дзякуючы, між іншым,  інвэстыцыям у інфраструктуру у гадох 2013-2020 ВУП у Польшчы павысіцца ў суме на 20 мільярдаў злотых.
аз