Град памерам з курынае яйка
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
05.07.2012 13:16
Град, які прайшоў учора ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, найбольш шкодаў нанёс у мясцовасьці Біштынак на Мазурах.
foto: bisztynek.wm.pl
Пашкоджаныя амаль адна тысяча будынкаў ды грамадзкія аб’екты, - паведамляюць мясцовыя ўлады й зьвяртаюцца па дапамогу.
У сераду цягам 10 хвілін ішоў град велічынёю з курынае яйка. За гэты кароткі час градапад пашкодзіў дахоўку на будынках і зьнішчыў некалькі сотняў аўтамабіляў.
Сёньня пажарнікі забясьпечваюць дахі будынкаў поліэтыленам. Сацыяльныя камісіі ацэньваюць страты. Пацярпелыя могуць хадайнічаць за сацыяльную дапамогу ў памеры 1700 даляраў.
За апошнія дні ад навальніц пацярпелі дзясяткі мясцовасьцяў у Вармінска-Мазурскім і Падляскім ваяводзтвах.
Сёньня ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве ізноў прагназуюцца навальніцы.
яс