Міністэрства спорту: „EURO 2012”- гэта суцэльны посьпех
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.07.2012 18:02
Паводле міністэрства, ажно 92% замежных заўзятараў будуць пераконваць сваіх суайчыннікаў наведаць Польшчу.
Чэмпянат Эўропы па футболе „EURO 2012” быў посьпехам усіх палякаў, - такім чынам футбольнае мерапрыемства падсумавала міністар спорту Яанна Муха.
У зонах заўзятара ў Польшчы прысутнічала 3 мільёны 187 тысячаў чалавек. На чэмпіянат у Польшчу прыехала каля 600 тысячаў заўзятараў са 110 краінаў сьвету. Яны выдаткавалі ў Польшчы каля 900 мільёнаў злотых, то бок больш, чым спадзяваліся арганізатары.
Паводле апытаньня грамадзкай думкі, ажно 90% грамадзянаў Польшчы задаволеныя арганізацыяй польскай часткі мерапрыемства. 97% апытаных заяўляюць, што Польшча была выдатным гаспадаром, а 92% станоўча ацэньвае атмасфэру мерапрыемства.
Міністар спорту зьвяртала ўвагу на цывілізацыйны прагрэс, які адбыўся ў Польшчы, дзякуючы чэмпіянату.
Яанна Муха: Новыя дарогі, новыя камунікацыйныя шляхі ў гарадох, новыя авіяпорты, чыгуначныя вакзалы і г.д. Можна называць шмат інвэстыцыяў. Гэта інвэстыцыі, якія шматлікія гарады чакалі многія гады. Мы ацэньваем, што ў гадох 2008-2020 агульны рост ВУП, да якога прычыніўся факт арганізацыі чэмпіянату ў Польшчы, складзе 20 мільярдаў злотых.
- сказала міністар Яанна Муха.
Паводле Міністэрства спорту, ажно 92% замежных заўзятараў будуць пераконваць сваіх суайчыннікаў наведаць Польшчу ў будучыні.
аз