НФЗ мае новага кіраўніка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.06.2012 16:59
                    
                                 
                
                
                    Новая кіраўнічка НФЗ будзе прымушаная справіцца з чаговым страйкам лекараў, які заплянаваны на 1 ліпеня. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Агнешка Пахцяж стала новай старшынёй Нацыянальнага фонду здароўя Польшчы. Прэм’ер Дональд Туск афіцыйна падпісаў дакумэнт аб яе прызначэньні на згаданую пасаду.
У панядзелак кандыдатуру Пахцяж пазытыўна ацаніла Рада Нацыянальнага фонду здароўя.
Агнешка Пахцяж зьяўляецца юрыстам. Пошнія чатыры месяцы яна працавала на пасадзе віцэ-міністра аховы здароўя. Раней кіравала некалькімі шпіталямі на захадзе краіны.
Камэнтатары зьвяртаюць увагу на тое, што новая кіраўнічка НФЗ будзе прымушаная справіцца з чаговым страйкам лекараў, заплянаваным на 1-га ліпеня.
Лекары ў чарговы раз будуць пратэставаць супраць магчымасьці іх штрафаваньня за памылкова выпісаныя рэцэпты.
Першы агульнапольскі пратэст лекараў прайшоў паўгоду таму.
аз