Гіганцкая лазанья прыгатаваная ў Вялічцы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        20.06.2012 16:48
                    
                                 
                
                
                    Страва мае 23 мэтры даўжыні й важыць 4 тоны. 
                
                
                
                
               
                
                         
wikipedia/Jon Sullivan (PDphoto.org)
 
Гіганцкая лазанья прыгатаваная ў польскім гарадку Вялічка каля Кракава. Страва мае 23 мэтры даўжыні й важыць 4 тоны. У горадзе цяпер пражываюць футбалісты нацыянальнай зборнай Італіі, і мясцовыя кухары пабілі Рэкорд Гінэса ў стварэньні найбуйнейшай італьянскай стравы. У фанзоне ў Вялічцы над стварэньнем лазаньі працавалі 25 кухараў. На прыгатаваньне расходавана 1,5 тоны макаронаў, 300 кіляграмаў сыра, 300 літраў соўсу. Лазанья сьпечана ў спэцыяльнай духоўцы, якая перасоўвалася ўздоўж стравы й яе пякла зьнізу й зьверху. Італьянскі прысмак падзялілі на 10 тыс. порцый і раздалі заўзятарам. Дарэчы, італьянскія балельшчыкі сказалі, што лазанья смачная. 
Папярэдне найбольшую лазанью сьпяклі ў Каліфорніі некалькі гадоў таму – яна важыла 3 тоны 700 кіляграм. Такім чынам кухары зь Вялічкі ўстанавілі новы рэкорд. Дарэчы, два гады таму кракаўскія кухары ўстанавілі іншы рэкорд: яны сьпяклі піццу даўжынёй больш за кілямэтр. Над яе стварэньнем працавалі 200 майстроў кухні.   
вс