Футбалісты ўдзячны заўзятарам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.06.2012 16:33
                    
                                 
                
                
                    Польскія футбалісты, нягледзячы на няўдалае выступленьне, сёньня ў варшаўскай Фанзоне сустрэліся з заўзятарамі й падзякавалі ім за падтрымку.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Трэнэр нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе Францішак Смуда заявіў, што пасьля няўдачы на Чэмпіянаце Эўропы па футболе ён ня мае намеру падаваць у адстаўку, паколькі яго трэнэрскі кантракт завяршаецца з канцом турніру. Нагадаем, польскія футбалісты на Чэмпіянаце згулялі ўнічыю са зборнымі Расеі й Грэцыі, а ў суботу ва Ўроцлаве прайгралі Чэхіі 0:1, заняўшы ў групе А апошняе месца. У чвэрцьфінал з групы выйшлі каманды Грэцыі й Чэхіі. Польскія футбалісты, нягледзячы на няўдалае выступленьне, сёньня ў варшаўскай Фанзоне сустрэліся з заўзятарамі й падзякавалі ім за падтрымку. Падчас учорашняга матчу Польшча-Чэхія варшаўскую Фанзону наведала рэкордная колькасць 170 тыс. чалавек. Як паведаміла мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц, учора ў сталіцы не зафіксавана аніякіх больш сур'ёзных інцыдэнтаў з удзелам заўзятараў. 
Нагадаем, падчас учарашняга матчу ў Гданьску Чэхія перамагла Польшчу зь лікам 1:0, у сваю чаргу ў Варшаве Грэцыя перамагла Расею зь лікам 1:0. Чэхі й грэкі выходзяць у паўфінал, у сваю чаргу каманды Расеі й Польшчы прымушаны пакінуць чвэрцьфінал. 
А сёньня вечарам у Харкаве пройдзе матч паміж зборнымі Партугаліі й Галяндыі, а ў Львове – паміж датчанамі й немцамі.
вс