Logo Polskiego Radia
Print

Падрадчыкі пагражаюць блякадай стадыёну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.06.2012 16:29
Падрадчыкам трэба заплаціць падаткі ад сумы, якую яны яшчэ не атрымалі.

/

Падрадчыкі, якія працуюць на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, пагражаюць блякадай аб’екту. Яны патрабуюць выплаты затрыманых зарплатаў ад галоўнага выканаўцы аб’екту.

Частка падрадчыкаў кажа, што яны выставілі рахункі за сваю працу яшчэ ў сьнежні, але грошай пакуль не атрымалі. Тым часам, ад падрадчыкаў патрабуюць аплаты падаткаў ад сродкаў, якіх галоўны выканаўца ім не пералічыў.

Падрадчыкі дэкляруюць, што калі не атрымаюць нявыплачаных зарплатаў, то могуць заблякаваць стадыён.

Тым часам, Нацыянальны цэнтар спорту паведамляе, што галоўны выканаўца ўжо атрымаў грошы за будаўніцтва аб’екту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт