Парад роўнасьці ў Варшаве
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
02.06.2012 16:13
Удзельнікі, у тым ліку асяродзьдзе ЛГБТ, патрабуюць юрыдычнага прызнаньня партнэрскіх саюзаў.
У польскай сталіцы пачаўся Парад роўнасьці. Удзельнікі вырушылі з-пад будынку Сэйма.
Удзельнікі каляровай дэманстрацыі патрабуюць юрыдычнага прызнаньня партнэрскіх саюзаў, якія не зьяўляюцца сямейнымі парамі. Гэта значна спросьціць юрыдычныя й мэдычныя працэдуры ў выпадку хваробы аднаго з партнэраў.
Арганізатары Парада роўнасьці інфармуюуць, што сваю прысутнасьць на мерапрыемстве пацьвердзіў амбасадар Вялікабрытаніі, у сваю чаргу амбасадар ЗША даслаў ліст з падтрымкаю ініцыятывы.
Парад роўнасьці крочыць па вуліцах Варшавы ўжо 11 раз.
кр