На журфаку блякуюць Хартыю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.05.2012 13:40
                    
                                 
                
                
                    У Інстытуце журналістыкі БДУ заблакаваны доступ да сайта charter97.org.
                
                
                
                
               
                
                         
  Доступ да сайта charter97.org для будучых журналістаў забаронены. Пра гэта напісаў адзін з карыстальнікаў у Твітэры. Пры гэтым доступ да многіх іншых незалежных сайтаў адкрыты, адзначае інфарматар.
Пры спробе зайсьці на сайт карыстальнікі перанакіроўваюцца на старонку з лагатыпам сеткі НАН Беларусі й інфармацыяй аб тым, што запытаны адрас заблакаваны.
Нагадаем, у Беларусі дзейнічае „чорны сьпіс” інтэрнэт-сайтаў, доступ да якіх перакрыты ў адукацыйных установах, дзяржаўных канторах, падкантрольных фірмах.
У сьпіс, паводле сьцьверджаньня Дзяржінспэкцыі па электрасувязі, унесеныя апазыцыйныя сайты, напрыклад, charter97.org.
charter97.org/аз