Logo Polskiego Radia
Print

Кавалёва абвінавачвае аўтараў фільма ў маніпуляцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2012 11:22
Яна патрабуе, каб кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі выявіў прозьвішчы аўтараў стужкі „Мэтро”.

Фота:
Фота: svaboda.org

Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільму „Мэтро”.

Фільм выйшаў на тэлеэкраны 11-га красавіка, да ўгодкаў выбуху на станцыі „Кастрычніцкая". Маці расстралянага па абвінавачаньні ў тэрарызме Ўладзіслава Кавалёва й сябар сям'і Кавалёвых, віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда зафіксавалі больш за 20 эпізодаў у гэтым фільме, дзе аўтары спрабуюць маніпуляваць грамадзкай сьвядомасьцю.

Свой аналіз відэаматэрыялаў яны даслалі кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку.

Любоў Кавалёва лічыць, што аўтары „дакумэнтальнага фільма” спрабуюць зрабіць тое, што не ўдалося падчас суду й сьледзтва.

Маці Ўладзіслава Кавалёва разглядае магчымасьць падаць судовы зыск супраць стваральнікаў фільму „Мэтро". Яна патрабуе, каб кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі паведаміў іх прозьвішчы, бо фільм выйшаў „ананімным”.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт