Logo Polskiego Radia
Print

АЭС - падпішуць генкантракт на будаўніцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2012 10:36
Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесьці ў эксплуатацыю ў 2017 годзе, другі - у 2018-м.

Генэральны кантракт на будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі плануецца падпісаць 17-га чэрвеня, - паведаміў сайт прадпрыемства дзяржкарпарацыі „Расатам”, якое зьяўляецца кіраўніцкай кампаніяй ЗАТ „Атамбудэкспарт”.

10-га траўня ў Астраўцы (Гарадзенская вобласьць) адбылося паседжаньне другога апэратыўнага штаба па пабудове АЭС пад старшынствам першага намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзіміра Сямашкі.

Удзельнікі паседжаньня паглядзелі будаўнічую пляцоўку беларускай АЭС, дзе зараз ідуць работы па пабудове адміністрацыйна-бытавога комплексу.

Генпадрадчык па зямельных работах будзе вызначаны ў хуткім часе, паколькі распрацоўка катлавана павінна пачацца 31-га траўня.

Колькасьць рабочых да канца наступнага года павінна ўзрасьці да 2.600 чалавек.

Кантракт на будаўніцтва першай чаргі АЭС быў падпісаны ЗАТ „Атамбудэкспарт” і беларускай дзяржустановай „Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” 11-га кастрычніка 2011 года ў Санкт-Пецярбургу. Ён прадугледжвае будаўніцтва пад ключ двух энэргаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2.400 МВт з рэактарнай устаноўкай В-491.

Беларуская АЭС будзе будавацца на ўмовах поўнай адказнасьці расейскага генпадрадчыка й на расейскія грошы. 25-га лістапада 2011 года было падпісана міжурадавае пагадненьне аб выдзяленьні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС. Размова ідзе пра 10 млрд. далараў ЗША.

БелаПАН/аз

17 чэрвеня падпішуць генкантракт на будаўніцтва АЭС

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт