Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыянтаў звольнілі за незаконнае паляваньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.05.2012 14:14
  • 7.05_паляваньне.mp3
Салігорскія міліцыянты, якія праславіліся рэпрэсіямі супраць апазыцыі, сувора пакараныя за незаконнае паляваньне на дзікоў.

У Салігорску міліцыянт Георгі Крывальцэвіч быў пазбаўлены пасады намесьніка начальніка РАЎСа й званьня падпалкоўніка, а Дзьмітры Дрэнь быў звольнены зь міліцыі – такія вынікі разгляду справы пра незаконнае паляваньне салігорскіх міліцыянтаў на дзікоў. Нагадаем, нашумелая падзея адбылася ў студзені – тады ў машыне зь міліцыянтамі знайшлі пяць тушак дзікоў, але ліцэнзіі на іх адстрэл ў затрыманых не было. Паводле незалежнай газэты “Свабодны Салігорск”, тады была праведзена маштабная праверка. У выніку сьледзтва ўказам Аляксандра Лукашэнкі быў звольнены начальнік Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага й расьліннага сьвету Мікалай Фурсевіч, а намесьнік начальніка па асабоваму складу Салігорскага РАЎСа Віктар Швед быў адпраўлены на пэнсію.

Пікантнасьць сытуацыі ў тым, што фігуранты справы пра незаконнае паляваньне вядомыя рэпрэсіямі супраць мясцовых апазыцыянэраў. Як паведамляе “Свабодны Салігорск”, Дзьмітры Дрэнь яшчэ зь 2006 году рэгулярна арыштоўваў грамадзкіх актывістаў і даваў ілжэсьведчаньні ў судах, а Георгі Крывальцэвіч два апошнія гады фактычна кіраваў антыапазыцыйнай дзейнасьцю міліцыі.

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт