Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыянты паведамілі пра дыягназ Каваленкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2012 12:44
Алена Каваленка: паказчыкі быццам аднаўляюцца. Ціск нібыта стабілізуецца. Але ён па-ранейшаму мерзьне.

Фота:
Фота: Народныя навіны Віцебска

23-га красавіка лекар з псыхіятрычнага шпіталя ў Навінках паведаміў Алене Каваленцы пра стан здароўя яе мужа Сяргея, якога трымаюць на абсьледаваньні пасьля галадоўкі. „Сказаў, што важыць Сяргей крыху больш за 50 кіляграмаў”, - кажа Алена.

„Паказчыкі быццам аднаўляюцца. Ціск нібыта стабілізуецца. Але ён па-ранейшаму мерзьне, холадна яму. Зь пячонкай праблемы — фэрмэнтаў не хапае. Страўнік да канца таксама не запрацаваў”.

Алена Каваленка атрымала адказ зь міліцыі на скаргу на адміністрацыю калёніі „Віцьба-3”, дзе да 10-га красавіка трымалі яе мужа. Паводле гэтага дакумэнту, Сяргею Каваленку быў пастаўлены мэдычны дыягназ „кахэксія”, што азначае крайнюю ступень зьнясіленьня.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка зь сярэдзіны сьнежня да канца сакавіка зь перапынкам на 20 дзён трымаў галадоўку, пратэстуючы супроць незаконнага, як ён мяркуе, прысуду ў 2 гады й месяц зьняволеньня.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт