Уса выклікаюць у пракуратуру
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.04.2012 09:00
                    
                                 
                
                
                    З-за якой прычыны праводзіцца праверка, не паведамляецца.
                
                
                
                
               
                
                         
  Кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Дзьмітрыя Уса выклікаюць 19-га красавіка ў Генэральную пракуратуру.
У позве гаворыцца пра неабходнасьць зьявіцца ў Генпракуратуру да намесьніка начальніка аддзела па наглядзе за захаваньнем правоў і свабод грамадзян упраўленьня па наглядзе за выкананьнем заканадаўства й законнасьцю прававых актаў Паўла Елісеева „для даваньня тлумачэньняў у межах праверкі”.
З-за якой прычыны праводзіцца праверка, не паведамляецца.
Дзьмітры Ус ня можа назваць канкрэтныя падставы для выкліку ў Генпракуратуру. Паводле яго слоў, гэта можа быць зьвязана зь дзейнасьцю аргкамітэта па правядзеньні сходу ініцыятыўнай групы па зьмене выбарчага заканадаўства, з заклікам аргкамітэта да Аляксандра Лукашэнкі да 30-га ліпеня 2012 году добраахвотна пайсьці ў адстаўку, зь іскам у дачыненьні да яго з боку работніка ААТ „Гродна Азот” за заклікі ўвесьці санкцыі, зь нечым іншым.
БелаПАН/аз