Сёньня выклікаюць Бандарэнку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.04.2012 08:57
                    
                                 
                
                
                    Пазоў з адпаведным патрабаваньнем даставіў Бандарэнку дадому супрацоўнік міліцыі.
                
                
                
                
               
                
                         
  А 14-й гадзіне 18-га красавіка былы палітвязень, кіраўнік выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Дзьмітры Бандарэнка мусіць зьявіцца ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю ўпраўленьня ўнутраных справаў Ленінскага раёна Менска.
Пазоў з адпаведным патрабаваньнем даставіў Бандарэнку дадому супрацоўнік міліцыі.
Вызвалены 15-га красавіка з магілёўскай калёніі палітык мяркуе, што яго паставяць на ўлік і правядуць зь ім прафілактычную гутарку.
Учора аналягічную працэдуру ў інспэкцыі Першамайскага раёна сталіцы ўжо прайшоў экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, лідар „Эўрапейскай Беларусі” Андрэй Саньнікаў.
Саньнікаву паведамілі, між іншым, што судзімасьць на ім застаецца на 8 гадоў. З гэтым зьвязаныя рашучыя абмежаваньні падчас знаходжаньня на волі.
svaboda.org/nn.by/аз