Новы безрэцэптурны пералік лекаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.04.2012 09:08
                    
                                 
                
                
                    З 1-га ліпеня Мінздароўя ўзмоцніць кантроль за выпісваньнем рэцэптаў і водпускам лякарстваў з аптэк.
                
                
                
                
               
                
                         
  Міністэрства аховы здароўя Беларусі пастановай нумар 15. зацьвердзіла абноўлены пералік лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца без рэцэпта.
Абноўлены пералік уключае больш як 2 тыс. назваў лекаў - прыкладна столькі ж было і ў папярэднім безрэцэптурным сьпісе.
Усяго ў Беларусі на гэты момант зарэгістравана амаль 6 тыс. назваў.
Што датычыць лякарстваў, што адпускаюцца ў аптэках без рэцэпта, то яны прызначаны для адказнага самастойнага лячэньня й аказаньня першай мэдыцынскай дапамогі.
Аднак, як падкрэсьліваюць у прэс-службе Мінздароўя Беларусі, абсалютна бясшкодных лякарстваў няма, таму пры выбары прэпарата зь безрэцэптурнага пераліку трэба зьвярнуцца па кансультацыю да правізара. У аптэцы растлумачаць, пры якіх сымптомах можна прымяняць лякарствы, прызначаныя для самадапамогі й самапрафіляктыкі, а пры якіх неабходна ісьці да ўрача.
Як паведамлялася раней, з 1-га ліпеня 2012 году Міністэрства аховы здароўя ўзмоцніць кантроль за выпісваньнем рэцэптаў і водпускам лякарстваў з аптэк.
Набываць прэпараты, якія ў пералік свабодных да продажу не ўваходзяць, з гэтага часу можна будзе толькі па рэцэпту доктара.
БелТА/аз