Logo Polskiego Radia
Print

Памерла Ірына Марачкіна

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 03.04.2012 19:07
Актыўны дзеяч Таварыства беларускай мовы, жонка вядомага мастака Аляксея Марачкіна.

/

3 красавіка памерла Ірына Марачкіна, жонка мастака Аляксея Марачкіна. Яшчэ днём яна разам з мужам была на прагулцы. Калі яны вярнуліся дахаты, спадарыні Ірыне стала дрэнна... Яна памерла літаральна на руках у мужа – паведамляе «Народная Воля».

Спадарыне Ірыне было 70 гадоў. Усё сваё жыцьцё яна была асьветніцай, паведамляе Радыё Свабода: працавала мэтадысткай Міністэрства адукацыі, сакратаром Таварыства Беларускай мовы, потым намесьнікам старшыні ТБМ. Яе інтэрвію са шматлікімі дзеячамі культуры друкаваліся ў газэтах «Наша слова» й «Народная воля». Аляксей Марачкін зьяўляецца адным з заснавальнікаў партыі БНФ і мастацкай суполкі «Пагоня».

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё далучаецца да шчырых спачуваньняў Аляксею Марачкіну й яго сям'і.

Народная Воля/Радыё Свабода/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт