Хочуць вярнуць савецкае пакараньне "за дармаедства" 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        23.03.2012 14:33
                    
                                 
                
                
                    Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выступае за распрацоўку адпаведнага закона.
                
                
                
                
               
                
                         Такую ідэю ён выказаў учора на паседжаньні Менаблвыканкаму. Гумінскі лічыць, што такі закон дапамог бы ўмацаваць грамадзкую бясьпеку й дысцыпліну.
Але ідэі не падтрымалі іншыя ўдзельнікі паседжаньня. Дзяржсакратар Савета бясьпекі Леанід Мальцаў мяркуе, што рабіць гэта трэба не праз закон пра дармаедства, а празь іншыя механізмы, у тым ліку прававога характару.
Кіраўнік Менскай вобласьці Барыс Батура таксама лічыць нямэтазгодным такі закон. Паводле яго словаў, ужо існуе дэкрэт №18 "Пра дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем'ях". Гэта й  ёсьць своеасаблівая барацьба з дармаедствам тых, у каго ёсьць дзеці й хто не жадае за імі глядзець. Астатняе ж — п'янства, разгільдзяйства на працоўным месцы— толькі вынік бязьдзейнасьці адказных службаў, мяркуе Батура.
кр/euroradio