Logo Polskiego Radia
Print

Кавалёва: спачуваньні Лукашэнкі - гэта цынізм

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2012 15:16
Любоў Кавалёва: aдзінае, пра што я яго прашу, няхай аддасьць мне сына. Яго спачуваньні непатрэбныя.

Фота:
Фота: svaboda.org

Маці Ўладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных, лічыць выказваньне Аляксандра Лукашэнкі цынізмам.

Кіраўнік Беларусі ў інтэрвію расейскай тэлекампаніі „Russia Today” заявіў, што больш за ўсё спачувае бацькам расстраляных па справе аб тэрактах.

Па словах Любові Кавалёвай, ёй непатрэбны гэтыя словы. Але яна будзе зьвяртацца да Лукашэнкі, каб аддаў яе сына:

„Калі Лукашэнка падпісваў указ забіць майго сына, ён выдатна ведаў, што мой сын невінаваты, і чуць зь яго вуснаў словы спачуваньня - гэта блюзьнерства. Адзінае, пра што я яго прашу, няхай аддасьць мне сына. Яго спачуваньні непатрэбныя”, - сказала жанчына.

Любоў Кавалёва кажа, што суд нельга назваць празрыстым і справядлівым. “Працэс праходзіў па прадвызначанаму сцэнару. Віна Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва не была даказаная. Шматлікія экспэртызы пацьвярджалі іх недатычнасьць да выбухаў. Але гэта не было ўлічана,” - нагадала яна.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт