У Віцебску ўшанавалі памяць Кавалёва
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.03.2012 08:00
Ля ўвахода ў падзямельны пераход зьявіўся фотаздымак Уладзіслава Кавалёва з подпісам „Забіты невінаваты”.
Наша Ніва
Ля ўвахода ў падзямельны пераход на плошчы Перамогі, куды некалі ўскладалі кветкі ў памяць пра ахвяраў менскага тэракту, зьявіўся фотаздымак Уладзіслава Кавалёва з подпісам „Забіты невінаваты”.
Побач - запаленая сьвечка й дзьве чырвоныя гвазьдзікі, паведамляе сайт „Народныя Навіны Віцебску”.
17-га сакавіка родныя Ўладзіслава Кавалёва атрымалі паведамленьне зь Вярхоўнага суду, што прысуд прыведзены ў выкананьне.
14-га сакавіка сталя вядома, што Аляксмандар Лукашэнка не памілваў Уладзіслава Кавалёва й Дзьмітрыя Канавалава.
16-га сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Ўлад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. У ДВП заявы не прынялі, сказалі, што трэба зьвяртацца ў Вярхоўны суд.
30-га лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызьме й прысудзіў яго да сьмяротнага пакараньня. 7-га сьнежня асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Дзьмітры Канавалаў, таксама асуджаны на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме па гэтай крымінальнай справе, прашэньне аб памілаваньні падаваць адмовіўся.
11-га красавіка 2011 году на станцыі мэтро „Кастрычніцкая” спрацавала выбуховае прыстасаваньне. 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацьвёра памерлі ў шпіталях. Агулам пацярпела болей за 300 чалавек.
svaboda.org/аз