Вяскоўцы супраць кітайскага індустрыяльнага парку
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
10.03.2012 15:40
Садовыя таварыствы й жыхары вёсак абмяркоўваюць ідэю правядзеньня рэфэрэндуму.
Фота: euroradio.fm
Прадстаўнікі садовых таварыстваў і жыхары вёсак Смалявіцкага раёна абмеркавалі ў суботу магчымасьць правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму па пытаньні пабудовы ў іх раёне беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.
У бліжэйшы час жыхары зьвернуцца да дэпутатаў мясцовых саветаў з просьбай ініцыяваць рэфэрэндум. На ім будзе пастаўлена толькі адно пытаньне: «Ці згодныя вы з пабудовай на тэрыторыі Смалявіцкага раёну беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку?» Дапамогу ў падрыхтоўцы звароту жыхарам аказвае кампанія «Гавары праўду!»
Дамова аб стварэньні ў Беларусі кітайскага індустрыяльнага парку была ратыфікаваная Палатай прадстаўнікоў у сьнежні. Для парку зарэзэрваваны ўчастак ў 80 квадратных кілямэтраў у Смалявіцкім раёне, на якім месьціцца 15 вёсак. Там павінныя зьявіцца прадпрыемствы тонкай хіміі, фармацэўтыкі й машынабудаваньня. У СМІ зьявілася інфармацыя, што кітайская кампанія атрымае права ўласнасьці на зямлю пад Смалявічамі, а таксама зможа прывезьці туды тысячы працаўнікоў з Кітаю.
БелаПАН/ап