Расьце замежны доўг Беларусі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.03.2012 10:37
На 20% адсоткаў вырас замежны доўг Беларусі ў гэтым годзе.
Гэта значыць, што Беларусь вінна замежным крэдыторам 34 мільярды даляраў. На пачатку году сукупны замежны доўг перакрочыў адзнаку 62% Валавага ўнутранага прадукту, хоць яшчэ год таму не перавышаў 25% ВУП.
Агенства Белапан паінфармавала, што ў мінулым годзе ўлады выдалі на абслугу замежных пазыкаў 6 мільярдаў 320 мільёнаў даляраў, то бок 11,6% ВУП.
У мінулым годзе беларусы адчулі на сабе, што такое крызыс. Нацыянальная валюта патанела ў трая, упалі рэальныя заробкі насельніцтва, на некаторы час зьнік шэраг тавараў з крамаў.
Апошнія месяцы беларускія ўлады кажуць пра пазытыўны балянс у замежным гандлі ды паноўным павялічэньні заробкаў.
Аднак ураду давядзецца яшчэ шмат чаго зрабіць, каб направіць сытуацыю. У сьнежні 2011-га года сярэдні заробак у Беларусі быў сымым нізкім у рэгіёне. Яго памер складаў раўнавартасьць 257 даляраў. У суседняй Ўкраіне сярэдні заробак быў крыху вышэйшы і складаў 287 даляраў, не кажучы ўжо пра Расею, дзе сярэдні заробак падаецца беларусам нечым неасягальным, бо складае 721 даляр.
jl