Зьмены на ПП „Прывалка”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.03.2012 08:30
У сувязі з рамонтам мяняецца парадак руху грузавых і легкавых транспартных сродкаў.
У сувязі з выкананьнем будаўніча-мантажных работ у пункце пропуску „Прывалка” на беларуска-летувіскай мяжы мяняецца парадак руху грузавых і легкавых транспартных сродкаў па яго тэрыторыі.
Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, будзе зьменшана колькасць палос як на ўезд, так і на выезд.
У сувязі з працай будаўнічай тэхнікі часова абцяжараны рух транспартных сродкаў пры пад'езьдзе да пункта пропуску на выезд зь Беларусі.
Для прадухіленьня ўзьнікненьня чэргаў Дзяржаўны мытны камітэт рэкамэндуе выкарыстоўваць іншыя пункты пропуску для перасячэньня беларуска-летувіскай мяжы.
БелаПАН/аз