БАЗА заклікае да байкоту Чэмпіянату-2014
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.02.2012 07:18
БАЗА прапанавала адозву, якую заклікае рассылаць ва ўрады, палітыкам, а таксама ў хакейныя фэдэрацыі, у арганізацыі моладзі.
"Усе мы, хто жывём у вольным сьвеце, павінны сёньня ўзяць на сябе адказнасьць дамагчыся вызваленьня й рэабілітацыі ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі", - заклікае Беларуска-амэрыканскае задзіночанне (БАЗА).
Дзеля гэтага трэба разгарнуць сусьветную акцыю, якая пагрозіць Лукашэнку, што той трыюмфальны для яго Чэмпіянат сьвету па хакеі, які мае праходзіць у Беларусі ў 2014 годзе, можа там не адбыцца або будзе байкатаваны многімі краінамі.
БАЗА прапанавала прыкладную адозву, якую заклікае рассылаць ва ўрады, палітыкам, а таксама ў хакейныя фэдэрацыі, у арганізацыі моладзі.
У звароце гаворыцца, што ў Беларусі ў турмах сядзяць палітвязьні. Утрымліваецца заклік уплываць на ўсе адпаведныя ўстановы, якія могуць паўплываць на Аляксандра Лукашэнку.
БАЗА просіць усе беларускія арганізацыі сьвету й асобных грамадзян паведамляць яму пра зробленае ў гэтым кірунку ды бярэ на сябе каардынацыю акцыі.
Беларуска-амэрыканскае задзіночанне (БАЗА) — гэта парасонавая арганізацыя беларусаў Амэрыкі, якая мае ўплыў на рашэньні амэрыканскага ўраду, датычныя Беларусі.
яс/nn.by