Logo Polskiego Radia
Print

Амбасада ЗША «не прызнае Венскай канвэнцыі»

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 20.02.2012 09:25
У гэтым дыпмісію абвінавачваюць беларускія ўлады.

Пра гэта гаворыцца ў чарговым «журналісцкім» расьсьледаваньні «Вялікі брат», паказаным на тэлеканале «Беларусь-1» увечары ў нядзелю. У фільме распавядаецца пра падзеі верасьня 2011 году. У ім прадстаўнікі беларускага Міністэрства замежных справаў і Міністэрства ўнутраных справаў сьцьвярджаюць, што амбасада ЗША ў Беларусі «ў парушэньне беларускіх законаў і Венскай канвэнцыі» стварылі мабільную групу офіса бясьпекі амбасады ЗША. Гэтая група займалася аховай амбасады, а яе чальцоў супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Менска затрымалі ў доме, які находзіцца насупраць амбасады.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных тлумачыць у фільме, што ахова дыппрадстаўніцтваў, згодна зь Венскай канвэнцый, гэта абавязак прымаючага боку. Без усялякага сумневу прадстаўніцтвы замежных краінаў добра ахоўваюцца.

Аднак, паводле ягоных словаў, «амэрыканская амбасада ў Беларусі пайшла па зусім іншым шляху. Створана мабільныя начныя патрулі зь беларускіх грамадзянаў, апранутых у ваенізаваную форму, што супярэчыць беларускаму заканадаўству».

Паводле словаў прадстаўніка МЗС, «сур’ёзная размова» з амэрыканскімі дыпляматамі на гэтую тэму адбылася ў 2008 годзе. Гісторыя ізноў паўтарылася ў 2011 годзе — заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.

кр/svaboda

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт