Брытанцы заступіліся за Воўчака
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.02.2012 13:19
Юрыдычная супольнасьць Англіі і Ўэльсу занепакоеная сытуацыяй вакол А. Воўчака.
У адмысловай заяве брытанскія юрысты, аб’яднаныя ў Юрыдычнай супольнасьці Англіі і Ўэльсу, адзначаюць, што арышт беларускага праваабаронцы Алега Воўчака й канфіскацыя ягонага пашпарту перашкодзілі яму выехаць на слуханьні Камітэту ААН па правах чалавека 30-га студзеня, дзе ён павінен быў прадставіць даклад пра сытуацыю зь недзяржаўнымі праваабарончымі аб’яднаньнямі ў Беларусі.
Падпісанты заявы заклікаюць беларускія ўлады вярнуць праваабаронцу пашпарт, калі ён знаходзіцца ў іх, або, калі гэта ня так, тэрмінова выдаць Воўчаку новы пашпарт.
Юрыдычная супольнасьць Англіі і Ўэльсу аб’ядноўвае больш за 150 тысяч адвакатаў.
Некалькі дзён таму аналягічную заяву прыняла Брытанская асацыяцыя адвакатаў-сацыялістаў.
БелаПАН/аз