Logo Polskiego Radia
Print

Mогілкі абяцаюць ня зносіць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2012 12:18
  • Кальварыя.mp3
Установа „Спэцкамбінат”, адказная за менскія могілкі, публічна заўпэўніла, што Кальварыя застанецца ў захаванасьці.

/

Кіраўніцтва “Спэцкамбіната” праз прэсу зьвярнулася да менчукоў з просьбаю прыбраць занядбаныя магілы сваіх памерлых сваякоў. У выпадку, калі магілу ніхто не прыбярэ, праз тры гады супрацоўнікі “Спэцкамбіната” могуць самастойна сабраць сьмецьце з магілы, пафарбаваць агароджу, падняць помнік.

Кіраўніцтва „Спэцкамбіната” заўпэўніла, што ня будзе зносіць аніякіх занядбаных магіл. Асаблівы акцэнт „Спэцкамбінат” зрабіў на закрытых Кальварыйскіх могілках, падкрэсьліўшы, што тамтэйшыя старадаўнія магілы ні ў якім разе ня будуць падвяргацца зьнішчэньню.

Нагадаем, напярэдадні Новага году на некаторых магілах цэнтральнай алеі Кальварыі зьявіліся папераджальныя таблічкі, што магілы недагледжаныя, а таму могуць быць зьнесены. Пасьля рэзанансу ў СМІ ды правядзеньня некалькіх суботнікаў, кіраўніцтва „Спэцкамбіната” пачало апраўдвацца – маўляў, мы хацелі толькі прыпугнуць сваякоў людзей, што пахаваныя на Кальварыі, каб яны даглядалі магілы. Пакуль што магілы, якім пагражае знос, цэлыя.

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт