Logo Polskiego Radia
Print

20 гадоў «БДГ»

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 07.02.2012 17:10
Праз «БДГ» прайшлі такія вядомыя журналісты, як Павал Шарамет, Сьвятлана Калінкіна, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп ды іншыя.

Сёньня спаўняецца 20 гадоў з выхаду першага нумару «Белорусской деловой газеты», аднаго зь першых аўтарытэтных недзяржаўных СМІ.

Праз «БДГ» прайшлі такія вядомыя журналісты, як Павал Шарамет, Сьвятлана Калінкіна, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп ды іншыя.

Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» стала выдавецкае прыватнае прадпрыемства «Марат», дырэктарам якога быў Пётр Марцаў.

У 2003 годзе «БДГ» была закрыта рашэньнем Міністэрства інфармацыі «за публікацыю артыкулаў, якія закранаюць дзейнасьць беларускіх уладаў». На час закрыцьця штотыднёвы наклад «БДГ» складаў 65–70 тысяч асобнікаў.

kр/svaboda

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт