Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні паявяцца прыватныя ЖЭСы

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 02.02.2012 15:13
Гарадзенскім фірмам прапануюць заняцца тэхнічным абслугоўваньнем жыльлёвага фонду дзяржаўнай формы ўласнасьці.

Для гэтага трэба падаць заяўку ў гарвыканкам. Бізнэсам можа заняцца любая арганізацыя. Прыватнікам прапануюць узяць на тэхнічнае абслугоўваньне альбо рамонт адзін або некалькі дамоў з прапанаванага горадам сьпісу.

Большая частка зь іх разьмяшчаецца ў мікрараёне Фолюш. Ацэньваць прэтэндэнтаў будзе конкурсная камісія. Крытэрам, за які ўдзельнікі змогуць атрымаць больш за ўсё балаў, стане кошт тэхнічнага абслугоўваньня за месяц.

кр/vgr.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт