Logo Polskiego Radia
Print

Канавалаў адмовіўся прасіць памілаваньня

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 27.01.2012 09:57
Асуджаны да сьмяротнага пакараньня двойчы адмовіўся скарыстацца гэтым правам.

25-гадовы Дзьмітры Канавалаў, прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня за арганізацыю выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, прызнаў прыгавор у дачыненьні да сябе законным.

Генэральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк сказаў, што пра гэта Канавалаў заявіў яшчэ 19 сьнежня чальцам спэцыяльна створанай камісіі. Як сьцьвярджае генпракурор, пра магчымасьць напісаньня прашэньня аб памілаваньні Канавалаву нагадвалі двойчы, і двойчы ён адмовіўся скарыстацца гэтым правам.

Другі асуджаны па гэтай справе за саўдзел у тэрарызьме Ўладзіслаў Кавалёў, таксама прыгавораны да сьмяротнай кары, прашэньне аб памілаваньні падаў 7 сьнежня.

Заключэньне Генпракуратуры па яго прашэньні ўжо падрыхтавана, бліжэйшым часам дакумэнты будуць перададзены ў камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце.

Дата паседжаньня камісіі па справе Канавалава й Кавалёва пакуль невядомая.

кр/ БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт