Удзел БХК выключна за дазволам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.01.2012 09:34
-
Камісія па памілаваньні.mp3
Камісія па памілаваньні не пускае БХК на паседжаньні.
Беларускі Хэльсынкскі Камітэт атрымаў няўцямны адказ на просьбу прысутнічаць пад час паседжаньняў Камісіі па памілаваньні. Паводле заканадаўства, на такіх паседжаньнях з дазволу камсіі могуць прысутнічаць журналісты, прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў і дзяржаўных ворганаў.
Камісія не адмовіла праваабаронцам з БХК прысутнічаць на сваіх паседжаньнях, але й не дазволіла. “Пытаньне неабходнасьці запрашэньня на паседжаньне Камісыі разглядаецца ў кожным канкрэтным выпадку. Пры ўзьнікненьні такой неабходнасьці „Беларускі Хэльсынкскі Камітэт” будзе пастаўлены ў вядомасьць”, - гаворыцца ў адказе.
На дадзены момант грамадзкасьці невядомыя даты наступных паседжаньняў камісіі, на якіх будзе разглядацца пытаньне жыцьця й сьмерці г.зв. „менскіх тэрарыстаў”. Зазвычай пра рашэньне Камісіі па памілаваньні публічна абвяшчаецца толькі пасьля падпісаньня выніковых папераў прэзыдэнтам.
Нагадаем, рашэньне камісіі зьяўляецца рэкамендацыйным, апошняе слова – за прэзыдэнтам.
Арцём Багданаў, Менск/аз