Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся суд па выбуху на „Пінскдрэве”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2011 16:09
Адзін з абвінавачаных - былы генэральны дырэктар „Пінскдрэва” Ларан Арыніч зьехаў за мяжу й не вярнуўся.

/

У Берасьцейскім абласным судзе пачаўся працэс па выбуху на заводзе ДСП холдынгу „Пінскдрэў”. Крымінальная справа цкладае 56 тамоў. Падсудныя - былы галоўны інжынэр „Пінскдрэва” Ўладзімер Шастакоў, дырэктар заводу „Пінскдрэў-ДСП” Леанід Логвін і галоўны інжынэр „Пінскдрэў-ДСП” Ігар Логвін.

Леанід Логвін абвінавачваецца ў службовай халатнасьці, Уладзімер Шастакоў і Ігар Логвін - у парушэньні пажарнай бясьпекі, што пацягнула за сабой гібель людзей і матэрыяльную шкоду прадпрыемству ў асабліва буйным памеры.
Былога генэральнага дырэктара „Пінскдрэва” Ларана Арыніча на лаве падсудных няма. Ён зьехаў за мяжу нібыта на лячэньне й не вярнуўся. На яго заведзена асобная крымінальная справа, сам Арыніч абвешчаны ў вышук.

Трагедыя на заводзе ДСП здарылася 25-га кастрычніка 2010 года. Двое рабочых прадпрыемства загінулі на месцы, яшчэ 12 памерлі ў лякарнях Пінска, Берасьця й Менска. Пяцёра засталіся калекамі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт